01.02.2017 10:48

Марыя Субач стала прызёрам конкурсу «Маладыя таленты Беларусі»

Маладзечанка Марыя Субач стала адной з пераможцаў VI Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі». Яна заняла другое месца ў намінацыі «Эстрадны вакал» сярод удзельнікаў старэйшай узроставай катэгорыі.

Свае сілы на конкурсе спрабавалі 295 чалавек, прычым найбольш з іх – 168 — менавіта ў эстрадным вакале. Можна ўявіць, якая моцная была канкурэнцыя.

Да дзявятага класа Маша вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў, з дзесяці гадоў займалася ва ўзорнай студыі эстраднай песні «Спяваем разам» у вядомага беларускага кампазітара і педагога Алены Атрашкевіч. Калі вырашыла паступаць у Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, яе падтрымалі і педагог, і бацькі.

Марыя вучыцца на апошнім, чацвёртым курсе Мінскага каледжа мастацтваў на аддзяленні «Мастацтва эстрады», якім загадвае Алена Атрашкевіч, збіраецца працягваць адукацыю ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў.

Больш падрабязна -- у "МГ" за сераду, 01.02.2017 г.

Прочитано 7643 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.