16.01.2017 12:39

Молодечненскому железнодорожнику вручили почетную трудовую награду

Саставіцель паяздоў Сяргей Сытаў  аддаў рабоце на чыгунцы 32 гады свайго жыцця. Нядаўна ва ўрачыстай абстаноўцы яму быў уручаны нагрудны знак ІІІ ступені «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы».

Сергей Сытов, Молодечно. Сергей Сытов, Молодечно. "Маладзечанская газета"


— Асноўны абавязак саставіцеля – падаць вагоны пад разгрузку, а потым скласці з іх састаў, — гаворыць Сяргей Георгіевіч. – Працуем у звязцы з машыністам манеўровага цеплавоза. Калі едзем на заданне, маё месца на «палубе» лакаматыва. Але звычайна перамяшчаюся на падножцы першага па ходзе руху вагона.

Ветэран працы адзначыў, што яго прафесія адна з найбольш небяспечных на чыгунцы. Увагу і пільнасць нельга губляць ні на секунду, неабходна пастаянна сачыць за сігналамі, стрэлкамі, улічваць агульную абстаноўку на пуцях:
— Нярэдка людзі пераходзяць чыгунку ў неналежных месцах. Заўсёды папярэджваю іх аб небяспецы. Шмат непрыемнасцей прыносіць непагадзь. Снег, моцны вецер, мароз могуць ускладніць сітуацыю. Аднак заданне трэба выконваць без агрэхаў у любых умовах.

Нядаўна праз Маладзечна праследаваў звышгабарытны груз — корпус рэактара Беларускай АЭС. Такім саставам заўсёды надаецца павышаная ўвага.

Ветэран падрыхтаваў пяцярых стажораў, трое з іх працуюць у нашым горадзе, адзін – у Смаргоні, яшчэ адзін абслугоўвае перагон Маладзечна – Багданаў. Сяргей Сытаў з удзячнасцю ўспамінае свайго настаўніка Сяргея Радкевіча, які раскрыў яму ўсе сакрэты прафесіі.

Фото: Алексей Плотко.

Прочитано 7371 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.