23.10.2018 16:12

У Маладзечне вучацца іграць на дудцы

Што можа быць больш мілым для вуха беларуса за гукі дудкі – нашага спрадвечнага народнага музычнага інструмента, без якога не абыходзілася раней ніводнае свята. Выступленне выхаванцаў вядомага далёка за межамі Маладзечаншчыны музыканта, педагога Сяргея Ярука ўпрыгожыла святочнае шэсце ў час абласнога свята да Дня маці.



Сяргей Пятровіч з’яўляецца кіраўніком узорнага ансамбля народнай музыкі «Самагуды» гарадской дзіцячай школы мастацтваў. Акрамя таго, ён вучыць ігры на дудцы вучняў СШ №14. Гаворыць, што жадаючых шмат, зацікаўленая адміністрацыя школы закупіла інструменты.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1719 раз Последнее изменение 23.10.2018 16:12
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « «Пельменное утро» Пераемнікі камсамола »