Адна з іх -- Паліна Гутырчык. На здымку яна са сваімі педагогамі Рэгінай Скакоўскай і Наталляй Варпаховіч.
Паліна Гутырчык была адзначана бронзавым медалём конкурсу.
Яшчэ двое навучэнцаў політэхнічнага каледжа Арцём Голас і Аляксей Кудзерка (у тандэме з Уладзіславам Скарабагатавым з Барысава) выступілі адпаведна ў кампетэнцыях «Электрамантаж» і «Мехатроніка». Спаборніцтвы па названых кірунках праводзіліся на футбольным манежы ў Мінску.
Наогул, спаборніцтвы праводзіліся па 37 прафесіях – па тэхналогіі інжынерыі, вытворчасці і будаўніцтва, у галінах транспарту і лагістыкі, інфармацыі і камунікацыі, сацыяльных і персанальных паслуг, творчых прафесіях і модзе. Сярод новых і «Візуальны мерчандайзінг», «Касметалогія», «Аграномія». Таксама на форуме была прэзентаваная секцыя «Дыфскілз» — гэта першы ў свеце чэмпіянат прафмайстэрства сярод людзей з парушэннямі слыху.
Саарганізатарамі і партнёрамі «WorldSkills Belarus 2018» з’яўляюцца Міністэрствы адукацыі і прамысловасці нашай краіны, а таксама айчынныя і замежныя вытворцы і пастаўшчыкі абсталявання, матэрыялаў, інструментарыю, беларускія прадстаўніцтвы буйных сусветна вядомых вытворчых кампаній.
Больш парабязна пра конкурс і яго ўдзельнікаў, пра дасягненні політэхнічнага каледжа -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 26.05.2018 г.
Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.