Крысціна заявілася сярод навучэнцаў адпаведных устаноў адразу ў трох намінацыях — «Цукровыя кветкі», «Пасцілаж» і «Святочны торт». Усе работы былі зроблены з пасцілажу — сумесі жэлаціну, цукровай пудры і глюкознага сіропу. На іх выраб спатрэбіліся амаль два месяцы і не адзін кілаграм салодкай прадукцыі, дапаможных матэрыялаў накшталт харчовага дроту і фарбавальнікаў.
Для першай намінацыі навучэнка прапанавала работу «Дзень нараджэння кветачніцы» (на фота -- злева). Журы адзначыла яе залатым медалём.
Сярэбранага медаля ў намінацыі ўдастоіўся «Святочны торт» (справа).
Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 09.12.2017 г.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.