01.11.2023 7:30

Вадаспад у Заскавічах

Здаецца, наш раён размешчаны на раўніннай тэрыторыі, на якой няма высокіх уступаў, з якіх свабодна падала б вада. Аднак наш фотакарэспандэнт заўважыў, што гэты шлюз вельмі нагадвае сапраўдны вадаспад. Трэба толькі змяніць кропку назірання.

Такім чынам, вось вам мясцовая Ніягара. Канешне, не такая магутная, як ў Паўночнай Амерыцы, але вельмі прыгожая. Створаны шлюз на рэчцы Бенічанцы. За дамбай -- жывапіснае возера, у якім жыхары любяць лавіць рыбу. Фотагенічныя і ваколіцы вадаёма. Будзеце ехаць у бок Смаргоні або вяртацца ў Маладзечна -- спыніцеся тут, адпачніце, ацаніце пейзаж.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 540 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Жывая «далонь» И снежные метели посеребрили ели »