03.10.2017 15:15

З 90-годдзем, Вера Гаўрылаўна!

Любімыя песні па заяўках прагучалі для жыхаркі аграгарадка Лебедзева Веры Глінскай з нагоды яе 90-годдзя.

З 90-годдзем, Вера Гаўрылаўна! "Маладзечанская газета"

Доўгажыхарку павіншавалі выконваючая абавязкі старшыні Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў Тамара Дудзіч, кіраўнік спраў Наталля Бычкевіч, старшыня прафкама райспажыўтаварыства Надзея Каралевіч. Выкладчык Лебедзеўскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Дзевялтоўскі ўнёс свой святочны акорд віртуознай ігрой на баяне.

Вера Гаўрылаўна шмат дзесяцігоддзяў яна была прадаўцом, загадчыцай мясцовага магазіна. За  добрасумленную працу мае нямала грамат, удастоена звання «Ветэран працы». Маладзейшыя калегі з цеплынёй гавораць пра доўгажыхарку, называюць вялікай аптымісткай і весялухай. Расказваюць, што яна ведае шмат песень і прыпевак, можа спяваць іх цэлы дзень і не паўторыцца. Вось і ў час віншавання Андрэй Дзевялтоўскі сыграў яе любімыя «Кацюшу», «Дан приказ ему на запад», і юбілярка праспявала іх ад пачатку да канца. Павесяліла гасцей і прыпеўкамі...

Поўнасцю маітэрыял -- у МГ за сераду, 4.10.2017 г.

Фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Прочитано 1450 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.