Нават зменлівае і непрадказальнае надвор’е не ў сілах пагоршыць наш калядны, навагодні настрой.
А ўсё таму, што дзякуючы намаганням работнікаў УП «Камунальнік» і іншых службаў галоўная ёлка горада ззяе рознакаляровымі агеньчыкамі, а вакол яе — цэлы святочны карагод жывых ёлак у багатай падсветцы. Зорнае неба на вуліцы Прытыцкага, утульны домік з камінам ля Палаца культуры, алені, снегавікі, карэта, аркі, па-майстэрску зробленая падсветка фантана — усіх дзівосаў не пералічыць…
Ды і не трэба. Лепш выбраць час, калі на горад апусціцца вечар, і прайсціся ўсёй сям’ёй ці з сябрамі, палюбавацца на гэту прыгажосць.
І адчуць подых любімага свята…