31.07.2017 11:36

В детском саду «Сказка» создали шахматно-шашечную площадку

Дзіцячы яслі-сад №7 «Казка»  у Маладзечне стаў адным з пераможцаў абласнога конкурсу «Свет дзяцінства» ў намінацыі «Тэрыторыя дзяцінства: пазнаючы, развіваемся». За стварэнне гульнёвага цэнтра «Шахматна-шашачная пляцоўка» ён атрымаў дыплом ІІІ ступені.

В детском саду «Сказка» создали шахматно-шашечную площадку "Маладзечанская газета"

Дзеці палюбілі гэты гульнёвы цэнтр. Выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп наведваюць гурток «Юны шахматыст», які вядзе кіраўнік фізічнага выхавання Аксана Васільева. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі асвоілі гэтыя гульні, якія трэніруюць памяць, развіваюць уважлівасць, уседлівасць, здольнасць да паслядоўнага мыслення.

Тых, каму пакуль шашкі і шахматы даюцца цяжэй, Аксана Аляксееўна навучыла гуляць у крыжыкі-нулікі, марскі бой, шаблоны для якіх таксама ўстаноўлены на пляцоўцы.

Дарэчы, гэта ўжо другі гульнёвы цэнтр на ўтульнай тэрыторыі «Казкі». Ёсць яшчэ музычна-тэатральны, на які ў цёплы час выносяць шырмы, лялечных герояў. Выхаванцы старэйшых груп з задавальненнем ставяць спектаклі для малышоў.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 29 ліпеня.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1692 раз Последнее изменение 31.07.2017 11:36
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.