02.09.2022 15:48

Вось дык агурок! Кітайскі…

Агуркі выраслі амаль у палову роста Паліны. Агуркі выраслі амаль у палову роста Паліны.

— Мы кожны год садзім новыя сарты агуркоў і памідораў, любім эксперыментаваць. Вось і сёлета ў цяпліцы на дачы ў вёсцы Драні Хажоўскага сельсавета выраслі «навасёлы» — агуркі сорту «кітайскі змей», — расказвае наша пастаянная падпісчыца эканаміст Святлана Бубен. — Мы спецыяльна некалькі агуркоў пакінулі, каб паглядзець, якой максімальнай даўжыні яны вырастуць. Дакладна не вымяралі, аднак у маёй дачушкі Паліны рост 104 сантыметры, а самы доўгі агурок ёй па пояс, значыць, з паўметра будзе…

Святлана расказвае, што гэты сорт салатны, для салення не прыгодны. Смак агуркоў прыемны, а вось звонку яны вельмі калючыя, магчыма таму, не толькі з-за сваёй даўжыні, змеем называюцца…

Фота: архіў сям’і БУБЕН.

 

Прочитано 144 раз Последнее изменение 02.09.2022 15:48
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Памідор-велікан з 17-метровай цяпліцы Рекорд побит! »