Здаецца, нічога незвычайнага ў выбары «будаўнічай пляцоўкі» няма: Буслы гняздзяцца на высокіх дрэвах, слупах, іншых збудаваннях. Галоўнае для птушак — добры агляд і бяспека для птушанят. Аднак у нашым выпадку на вежы намаляваны менавіта крылаты славянскі сімвал дома, любові і радасці. Мабыць, «навасёлы» палічылі гэта за персанальнае запрашэнне заняць «жылплошчу».
У народзе з’яўленне буслоў лічыцца добрай прыкметай. Прылёт птушак звязваюць з папаўненнем сям’і. А на ферме ў якасці прыбаўлення выступаюць цяляты. Калі буслы тут селяцца, то і цялят павінна быць шмат.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.