22.06.2022 11:14

Смецце ля святога месца

У сквер на вуліцы Гарадоцкай зайшоў выпадкова. Дзень быў спякотны, і захацелася адпачыць на лавачцы ў цені. Цень я знайшоў, але адпачынак не атрымаўся.


Справа ў тым, што адна з лавак была зламаная, ля другой ляжала смецце. Пры гэтым усяго за некалькі метраў знаходзіцца прыгожая асвечаная капліца.

На жаль, зноў даводзіцца закрануць тэму адносін жыхароў да камунальнай маёмасці. Справа ў тым, што лаўкі ў скверы былі пастаўлены для людзей. Побач з імі для зручнасці ўстаноўлены сметніцы. І вось знайшоўся той (або тыя), каму ўсё гэта перашкаджала.

Асабліва абурае, што варвары «папрацавалі» ля святога месца. Да якой ступені цынізму трэба дайсці, каб смеціць і ламаць маёмасць ля капліцы! Што было ў галовах гэтых людзей?

Я ведаю і шмат разоў пераконваўся, што абсалютная большасць жыхароў горада і раёна — культурныя людзі. Яны паважліва ставяцца да працы іншых, удзельнічаюць у добраўпарадкаванні населеных пунктаў, клапоцяцца пра родны край. Аднак з-за нявыхаванасці некаторых «асобін» церпяць многія прыстойныя грамадзяне.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 464 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.