Каб вуліцы Маладзечна выглядалі прыгожа, за справу ўзяліся работнікі УП «Камунальнік». Яны «ўзброіліся» трымерамі і прыводзяць у парадак газоны. Добраўпарадкаванне закранула таксама маладзечанскі Брадвей – вуліцу Прытыцкага.
Скошаную траву адразу ўбіраюць. Газоны пасля гэтага радуюць вока, але хадзіць па іх усё ж не трэба.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.