Лебедзі прынеслі на сваіх крылах подых вясны, нагадалі пра прыгажосць, каханне і вернасць, сімваламі чаго яны з’яўляюцца. Аднак прадстаўленне перад маладзечанцамі не было доўгім. Клопаты ў птушак толькі пачынаюцца. Трэба будаваць гняздо, абзаводзіцца патомствам, ахоўваць яго.
Пажадаем нашым крылатым суседзям удачы і будзем спадзявацца, што яны яшчэ не раз наведаюць азёры ў парку.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.