Гэты фестывальны фотаздымак зроблены ў 2012 годзе. А наш край па-ранейшаму вітае ўдзельнікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна». Яго гісторыя, безумоўна, звязана з мастацкім кіраўніком заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь Міхаілам Фінбергам (у цэнтры), якога, на жаль, не стала ў канцы 2021-га. Але сёлета фестывальны рух прадоўжыцца, і ў яго летапісе абавязкова з’явяцца новыя яркія старонкі.
Фота: архіў «МГ».