Паведаміла нам пра гэта Марына Дземеш, якая і даглядае іх. Пад апекай жанчыны яны знаходзяцца з дня нараджэння да 20 дзён, затым «пераязджаюць» на іншыя фермы.
Загадчык МТФ «Груздава» Ігар Рытэнка расказаў, што нараджэнне трайні ў кароў з’ява рэдкая. На яго памяці, а ў прафесіі Ігар Мікалаевіч больш за 20 гадоў, такое ўпершыню.
Двайняты на ферме не рэдкасць. А тут адразу трое цялят, і ўсе, дарэчы, бычкі.
Мілка нічым асаблівым не выдзялялася сярод кароў, дагэтуль было па адным цяляці. Ігар Рытэнка заўважыў, што вызначыць, колькі цялят прывядзе карова, можна толькі пры дапамозе ўльтрагукавога сканіравання, але такога апарата ў гаспадарцы няма. Таму, як кажуць, усё па факце.
Пахвалявацца давялося і маладому ветфельчару Алене Бендзік. Дзяўчына расказала, што першае цяля з’явілася на свет пад раніцу, з дваімі астатнімі Мілцы ўжо дапамагала яна. Цяляткі здаровыя, добра прыбаўляюць у вазе. Алена са сваімі абавязкамі справілася выдатна. Выпускніца Ільянскага сельскагаспадарчага каледжа працуе ў гаспадарцы паўтары года і завочна атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Таму ў час чарговай сесіі ёй будзе пра што расказаць аднакурснікам.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.