02.02.2022 9:07

Насілава з вышыні птушынага палёту

Вёска Насілава ўпершыню ўпамінаецца ў 1544 годзе як уласнасць віцебскага ваяводы Юрыя Насілаўскага. Тут у час паўночнай вайны спыняўся шведскі кароль Карл ХІІ. Населены пункт заўсёды быў самабытным. Застаецца такім і цяпер.


Нават у наш час, калі Насілава амаль злілося з Маладзечнам, тут пераважае нетаропкі сельскі рытм жыцця. Праз вёску працякае рэчка Нявежа. На ёй створана сажалка — адно з найбольш папулярных месцаў для рыбнай лоўлі ў раёне. На беразе вадаёма ўзведзена велічная Спаса-Праабражэнская царква.

З аэраздымка відаць, наколькі гарманічным можа быць спалучэнне прыродных экасістэм і прыватнай забудовы. Пры гэтым царква з’яўляецца сапраўдным упрыгажэннем населенага пункта. Дарэчы, традыцыя будаваць храмы ў прыгожым атачэнні існавала ў Беларусі спрадвеку. Працягваецца яна і ў наш час.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 397 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.