Храмы ў Беларусі здаўна будавалі ў знакавых месцах — у цэнтрах населеных пунктаў, там, дзе адбываліся адметныя падзеі або калі з пэўнай тэрыторыяй былі звязаны рэлігійныя паданні.
Царква або касцёл адыгрывалі значную ролю ў грамадскім жыцці мясцовасці. Тут бралі шлюб, хрысцілі дзяцей, адпявалі нябожчыкаў, вучылі дабрыні, міласэрнасці, духоўнай чысціні і справядлівасці, спасцігалі хрысціянскія ісціны. Месца вакол храма было асаблівым. Лічылася, што яно знаходзіцца пад аховай нябесных сіл. Нездарма казалі: дзе храм, там і сэрца вёскі, мястэчка або горада.
У Маладзечне ўзведзена некалькі храмаў розных рэлігійных канфесій. Праваслаўны Свята-Успенскі кафедральны сабор адзін з іх. Ён адрозніваецца велічнай архітэктурай. Храм прыгожы і калі глядзіш на яго з зямлі, і з вышыні птушынага палёту.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.