23.11.2021 11:45

Пралятаючы над Гарадком

Гарадок – адна з найпрыгажэйшых вёсак Маладзечаншчыны. Населены пункт мае багатую гісторыю і адметны, уласцівы толькі яму каларыт. Пры ўездзе ў вёску падарожнікаў сустракае цікавы будынак, які можна прыняць за сядзібу. Гэта вадзяны млын.

Вадзяны млын і возера ў Гарадку з вышыні птушынага палёту выглядаюць прыгожа і гарманічна. Вадзяны млын і возера ў Гарадку з вышыні птушынага палёту выглядаюць прыгожа і гарманічна.

Як напісана ў краязнаўчай літаратуры, млын датуецца 1875 годам. Ён быў спраектаваны Аўраамам Бергерам і ўяўляў сабой комплекс збудаванняў: млын, мост, дамбу і гаспадарчыя пабудовы. На першым паверсе размяшчаліся жорны, другі быў адведзены пад склад збожжа.

Сам будынак узведзены з чырвонай цэглы, а яго падмурак – з бутавага каменю. Фасад упрыгожваюць пілястры і дэкаратыўныя байніцы. Вадзяны млын у Гарадку ўяўляе сабой помнік прамысловай архітэктуры з элементамі неаготыкі. Ён размешчаны ў маляўнічым месцы, на беразе Заходняй Бярэзіны.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 176 раз Последнее изменение 23.11.2021 11:45
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.