Мы вырашылі падняць нашым чытачам настрой і размясцілі фотапартрэт кацінай сямейкі. Як бачыце, у кожнай жывёлы свой характар. Кошка-маці адчувае сябе спакойна і ўпэўнена. Кацяня цікаўнае, але яно крыху баіцца. Таму на ўсялякі выпадак хаваецца за маму.
Калі ў вас ёсць такія ж гадаванцы, падзяліцеся іх фатаграфіямі з рэдакцыяй. Лепшыя здымкі могуць з’явіцца на старонках выдання.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.