20.10.2021 9:31

Гаспадар – у магазін, Тузік – на «прыкол»

Ля аднаго з магазінаў па вуліцы Францішка Скарыны ўстанавілі кранштэйн, за які можна прывязваць сабак. Канструкцыя спецыяльна пазначана.

Адміністрацыі магазіна хочацца выказаць вялікі рэспект. Дзякуй, што знайшлі выйсце для пакупнікоў — уладальнікаў сабак. Цяпер людзі могуць смела пакідаць сваіх гадаванцаў на вуліцы, а самі ісці ў магазін. А Тузік, пакуль чакае гаспадара, яшчэ і веласіпеды папільнуе («паркоўкі» для сабак і двухколавых транспартных сродкаў сумешчаныя).

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 228 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.