29.03.2017 16:38

Шукаем аўтара партрэта Янкі Купалы

Партрэт Янкі Купалы з даўніх часоў захоўваецца ў маладзечанскай сярэдняй школе №1, якая носіць яго імя. Магчыма, у год 135-годдзя паэта з дапамогай чытачоў «Маладзечанскай газеты» ўдасца ўстанавіць аўтара работы?

Шукаем аўтара партрэта Янкі Купалы "Маладзечанская газета"

Партрэт вісіць на сцяне ў пакоі Янкі Купалы, які яшчэ ў 1960 годзе быў створаны ў навучальнай установе намаганнямі настаўніцы Зінаіды Уласавай. А на тры гады раней згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР гэтай найстарэйшай у горадзе школе з больш чым векавой гісторыяй было прысвоена імя народнага паэта. Кожны першакласнік тут ведае, як выглядае Купала: яго бюст устаноўлены на самым бачным месцы ў фае. Гэта работа вядомага беларускага скульптара Анатолія Анікейчыка. А вось аўтар партрэта невядомы. На жаль, ужо няма і педагогаў старэйшага пакалення, у якіх можна было распытаць пра яго.

Магчыма, нехта пазнае гэту работу — будзем рады любым паведамленням.

Поўнасцю матэрыял "Невядомы партрэт Купалы" чытайце ў нумары за сераду, 29 сакавіка 2017 года.

Прочитано 1640 раз Последнее изменение 29.03.2017 16:38
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.