Аказваецца, не толькі людзі падтрымліваюць сваё жыллё ў добрым стане. Рамонтам «кватэр» займаюцца нават буслы.
У вёсцы Кучкі назіраў цікавую карціну. У вялікім гняздзе размясцілася сям’я буслоў: двое птушанят і дарослая птушка. Яны аб нечым «размаўлялі» і глядзелі ў адным напрамку. Адтуль неўзабаве паказаўся яшчэ адзін дарослы бусел, які нёс у дзюбе сухія галінкі. Калі ён прыляцеў, насельнікі гнязда разышліся, што дазволіла гаспадару правільна раскласці «будматэрыялы».
Здавалася б, ужо хутка птушкі пакінуць гняздо і накіруюцца ў вырай. Аднак пра камфорт пражывання яны дбаюць да апошняга… Чым не прыклад нам, людзям?
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ