Па інфармацыі прэс-службы ДАІ, у месцах, дзе шляхі міграцыі жаб перасякаюцца з аўтадарогамі, смертнасць жывёл пад коламі аўтамабіляў можа дасягаць 90 працэнтаў. У выніку пад пагрозу трапляюць цэлыя папуляцыі.
Ды і для аўтападарожнікаў міграцыя земнаводных можа несці небяспеку. Асабліва ў час дажджу, калі дарожнае палатно становіцца слізкім, зніжаецца каэфіцыент счаплення колаў з дарогай. Гэта можа прывесці да аварыі.
Нагадаем, што жабы — галоўныя знішчальнікі камароў і іншых крывасмокаў. Дзякуючы ім адпачынак чалавека на прыродзе становіцца больш камфортным. Асабліва гэта тычыцца прыбярэжных мясцовасцей. Увогуле, земнаводныя вельмі важныя для прыроднай экасістэмы.
Асенняя міграцыя жаб ужо завяршылася. Жывёлы «перасяліліся» ў месцы зімоўкі. Вясной яны зноў адправяцца ў падарожжа. Трэба, каб вадзіцелі далі ім дарогу.
Алег БЯГАНСКІ.