Новости Молодечно и Молодечненского района

У акцыі «Чысты лес» паўдзельнічалі больш за 300 маладзечанцаў

  • 2020-10-20 09:51:51
  • Алег Бяганскі

Як паведаміла намеснік дырэктара Маладзечанскага лясгаса Ірына Калошыч, у нашым раёне ўдзел у акцыі прынялі больш за 300 чалавек (лесаводы, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, работнікі сельвыканкамаў, мясцовыя жыхары).

Валанцёры прыбіралі смецце ўздоўж аўтадарог Маладзечна – Ілья і ў Лебедзеўскім лясніцтве, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю вакол мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Сакаўшчына, ажыццявілі падсадку лясных культур на тэрыторыі ў тры гектары і пасадзілі гектар новага лесу. Пасадачны матэрыял быў выдзелены таксама для азелянення населеных пунктаў у сельсаветах.

Актыўны ўдзел у акцыі прынялі работнікі Маладзечанскіх электрасетак, філіяла Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», Маладзечанскага міжраённага аддзялення «Дзяржэнергагазнагляд», Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і іншыя.


Фота: архіў МАЛАДЗЕЧАНСКАГА ЛЯСГАСА.