Новости Молодечно и Молодечненского района

Птушанят выратавалі, «аўтараў» звалкі знайшлі

  • 2023-06-14 11:20:37
  • Алег Бяганскі

Так, двух дамавых сычоў знайшлі работнікі СУП «Яхімоўшчына-Агра». Птушаняты знаходзіліся на тэрыторыі вагавой. Іх маглі пакрыўдзіць каты і сабакі. Бацькоў птушак, якія здольныя абараніць і накарміць малых, нідзе не было.

Вяскоўцы звязаліся з раённай інспекцыяй па ахове прыроды, растлумачылі сітуацыю, пераслалі фатаграфіі небаракаў. У выніку праз кароткі час птушкі былі ў небяспецы. Цяпер яны пад апекай вопытных спецыялістаў.

Пра кінутае ля Ушы смецце Уладзіславу Чарнову паведамілі жыхары Маладзечна. Людзі звярнулі ўвагу на несанкцыянаваную звалку ў водаахоўнай зоне і вырашылі не пакідаць гэты факт без наступстваў.

Сярод смецця работнікі інспекцыі знайшлі чэкі з рэквізітамі мясцовай гандлёвай арганізацыі. Каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці, доказаў было дастаткова. Прадпрымальніку будзе навука, як забруджваць навакольнае асяроддзе.

Уладзіслаў Чарноў адзначыў, што мясцовыя жыхары аказваюць вялікую дапамогу ў захаванні прыроднай спадчыны. Многія прымаюць канкрэтныя меры па захаванні навакольнага асяроддзя. Яны праяўляюць неабыякавасць і сапраўдную чалавечнасць.

Аднак ёсць і тыя, хто шкодзіць прыродзе. Барацьба з імі будзе больш эфектыўнай, калі на дапамогу эколагам прыйдзе грамадскасць. І такія прыклады ў раёне ёсць.

Увага! Пра факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства можна паведамляць у райінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па тэл. 8-029-870-44-70 (Viber).