Новости Молодечно и Молодечненского района

«Пазнай свае карані»

  • 2021-03-29 08:08:09
  • Алег Бяганскі

Мэты ініцыятывы — аднавіць забытыя старонкі гісторыі, раскрыць прыродны і турыстычны патэнцыял Маладзечаншчыны, аказаць садзейнічанне экалагічнаму выхаванню насельніцтва, паспрыяць захаванню прыроднай спадчыны.

Райінспекцыя па ахове прыроды заклікае неабыякавых да прыроднай спадчыны жыхароў горада і раёна знаходзіць і апісваць найбольш адметныя дрэвы ў населеных пунктах, дзе жывуць удзельнікі ініцыятывы, або ў іх ваколіцах. Пажадана паведамляць цікавыя факты і гісторыі, звязаныя з дрэвамі, адзначаць іх асаблівасці, указваць канкрэтныя месцы, дзе яны растуць, прыкладваць фота- або відэаматэрыялы.

Інфармацыю трэба дасылаць у раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 3, e-mail:mldkray@mail.belpak.by, тэл. 77-01-44, вайбер 8-029-840-44-70).

Алег БЯГАНСКІ.