Новости Молодечно и Молодечненского района

Па аўтамабілях знайшлі парушальнікаў

  • 2022-09-02 09:12:05
  • Алег Бяганскі

Так, калі аб’яўляецца забарона на наведванне лясоў, яе нельга ігнараваць. Па-першае, дадзеная мера накіравана на прафілактыку лясных пажараў. Па-другое, парушальнікі могуць патрапіць у «фотапастку». Тады ў лясной аховы з’явіцца шыкоўная даказальная база, якая пацвердзіць парушэнне.

Трэба ведаць, што пераважная большасць лясных пажараў узнікае з-за неасцярожнага абыходжання людзей з агнём. Асабліва праблема абвастраецца ў сухое надвор’е. У гэты час лясная подсцілка перасыхае і ўспыхвае, як порах, ад найменшай іскры. Вось чаму так важна берагчы лясную экасістэму, не шкодзіць прыродзе.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: архіў Маладзечанскага лясгаса.