20.10.2020 12:51

У акцыі «Чысты лес» паўдзельнічалі больш за 300 маладзечанцаў

Рэспубліканская добраахвотная акцыя пад такой назвай прайшла ў суботу. Закранула яна і Маладзечаншчыну. Мерапрыемства было прысвечана Году малой радзімы. Яго ініцыятар – Міністэрства лясной гаспадаркі нашай краіны.

Удзельнікі акцыі «Чысты лес». Удзельнікі акцыі «Чысты лес».

Як паведаміла намеснік дырэктара Маладзечанскага лясгаса Ірына Калошыч, у нашым раёне ўдзел у акцыі прынялі больш за 300 чалавек (лесаводы, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, работнікі сельвыканкамаў, мясцовыя жыхары).

Валанцёры прыбіралі смецце ўздоўж аўтадарог Маладзечна – Ілья і ў Лебедзеўскім лясніцтве, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю вакол мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Сакаўшчына, ажыццявілі падсадку лясных культур на тэрыторыі ў тры гектары і пасадзілі гектар новага лесу. Пасадачны матэрыял быў выдзелены таксама для азелянення населеных пунктаў у сельсаветах.

Актыўны ўдзел у акцыі прынялі работнікі Маладзечанскіх электрасетак, філіяла Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», Маладзечанскага міжраённага аддзялення «Дзяржэнергагазнагляд», Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і іншыя.


Фота: архіў МАЛАДЗЕЧАНСКАГА ЛЯСГАСА.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/ekologiya/item/7865-u-aktsyi-chysty-les-paz-dzelnichali-bolsh-za-300-maladzechantsa.html#sigProIdb9e89bf097
Прочитано 1061 раз Последнее изменение 20.10.2020 12:51
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить