12.02.2024 7:31

Рыбалка і паляванне -- больш чым адпачынак

Ігар Мурза жыве ў вёсцы Відзеўшчына, працуе ў адной з гандлёвых кропак Заслаўя абвальшчыкам мяса. Вольны час наш зямляк любіць прысвячаць паляванню і рыбалцы.

-- Рыбнай лоўляй пачаў захапляцца яшчэ ў пяцігадовым узросце, -- паведаміў субяседнік. -- У паляванні першы раз прыняў удзел у 16 гадоў. Самую буйную рыбу, шчупака вагой 6,5 кілаграма, вылавіў у «Васькаўцах». Часта езджу на Вілейскае вадасховішча. Улоў там таксама радуе.

Для Ігара Мурзы рыбалка і паляванне -- больш чым адпачынак. Гэта сапраўдныя захапленні, хобі. Калі здабываеш трафей, трэба паказаць усе свае ўменні і навыкі, выпрабаваць сябе, сваю волю і рашучасць. А майстэрства з часам прыходзіць да ўсіх. Трэба толькі верыць у сябе і пастаянна ўдасканальвацца.

Чытачам «МГ» наш зямляк пажадаў дасягаць поспехаў у любой справе і заўсёды перамагаць. А яшчэ берагчы прыроду. Калі прырода багатая, то і трафеі будуць адметныя.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 298 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.