20.10.2023 10:32

«Адновім лясы разам!»

Так называецца акцыя, якая пройдзе ў Беларусі 21 кастрычніка. Прыняць удзел у ёй запрашае Маладзечанскі лясгас.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі, акцыя ахопіць усе рэгіёны краіны. Сімвалічна, што ў гэты дзень у Беларусі будзе святкавацца Дзень бацькі. Народная мудрасць сцвярджае, што кожны сапраўдны мужчына павінен за сваё жыццё пабудаваць хату, пасадзіць дрэва і выгадаваць сына.

Акцыя дасць магчымасць кожнаму беларусу, як мінімум, выканаць адзін свой абавязак: паклапаціцца аб прыродзе. Жадаючым далучыцца да яе трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва. Лесаводы забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром.
У ТЭМУ. Сёлета у выніку непагадзі на тэрыторыі краіны пацярпела больш за 3 тысячы гектараў ляснога фонду. Яго трэба аднавіць на працягу трох гадоў. Летась у час такой акцыі лесаводы і добраахвотнікі на працягу тыдня высадзілі больш за 6,5 мільёна дрэў у Магілёўскай вобласці (тады гэты рэгіён Беларусі найбольш пацярпеў ад буралому).

Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 807 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.