04.03.2022 14:58

Традыцыі працягваюцца

На гэтым тыдні стартавала чарговая падпісная кампанія на «Маладзечанскую газету».

У ліку пераможцаў сям’я Зяновічаў з Маладзечна. У ліку пераможцаў сям’я Зяновічаў з Маладзечна.

Па традыцыі па выніках віктарыны на веданне роднага краю нашым падпісчыкам мы ўручаем фірменныя кубкі і календары. У ліку пераможцаў сям’я Зяновічаў з Маладзечна.

— Чытаць «МГ» разам — гэта наша добрая традыцыя, — заўважае захавальніца сямейнага ачага Алена. – Цікавыя тэмы знаходзім для сябе і мы з мужам, і нашы дзеці.

Алена працуе настаўніцай пачатковых класаў у гімназіі №10. У гэтай жа навучальнай установе ў пятым класе вучыцца дачка Маша, а сын Ілья закончыў яе летась з залатым медалём (цяпер ён студэнт БНТУ). Галава гэтай дружнай сям’і Аляксандр працуе ахоўнікам на адным з мясцовых заводаў.

Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 781 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Подписка на МГ