Новости Молодечно и Молодечненского района

За покупку спиртного подросткам -- штраф

  • 2017-12-19 11:26:53
  • Алег Бяганскі

Сёлета на тэрыторыі Маладзечаншчыны зафіксавана 10 выпадкаў рэалізацыі непаўналетнім моцных алкагольных напіткаў і піва (летась за аналагічны перыяд іх было 19). Таксама былі
распачаты 94 адміністрацыйныя справы па фактах, калі алкаголь для дзяцей куплялі дарослыя. Усе вінаватыя панеслі пакаранне, -- паведаміў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС Аляксей Посах.

Тым, хто набывае для падлетка спіртное або сумесна з ім распівае яго, пагражае да 10 базавых велічынь штрафу. А вось за продаж непаўналетняму спіртных напіткаў вінаваты заплаціць ад 20 да 50 «базавых». Дык навошта парушаць закон і спойваць юных жыхароў горада і раёна? Дарослым варта пра гэта задумацца.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.