Новости Молодечно и Молодечненского района

Выхад на лёд смяротна небяспечны

  • 2019-03-22 05:38:39
  • Алег Бяганскі

Каб папярэдзіць трагедыі, на Маладзечаншчыне арганізуюцца спецыяльныя рэйды, да людзей даводзіцца інфармацыя аб небяспецы знаходжання на лёдзе. Да работы прыцягваюцца ратавальнікі, супрацоўнікі милицыі, Асвода, актывісты грамадскіх аб’яднанняў.

Як адзначыў начальнік Маладзечанскага ГРАНС Дзяніс Ушацкі, цяпер знаходзіцца на лёдзе смяротна небяспечна. Ледзяное покрыва інтэнсіўна растае і разбураецца. Яго таўшчыня не перавышае 7 сантыметраў. У гэтым выпадку, як прадпісана ў «Правілах аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь», выхад на вадаёмы катэгарычна забаронены!

Начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 пасёлка Чысць Ігар Шыманоўскі наведаў з інспекцыяй возера ля вёскі Краснае. Парушальнікаў забароны выхаду на тонкі лёд тут не было.



Фота: Аляксей ПЛАТКО.