Да яе далучыўся мясцовы гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях, а таксама аварыйна-выратавальны атрад Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, што дыслацыруецца ў нашым горадзе. Пры ўдзеле спецыялістаў названых службаў ва ўсіх установах адукацыі Маладзечаншчыны – ад сярэдніх спецыяльных і прафтэхнічных да дзіцячых садоў – праводзілася эвакуацыя выхаванцаў і работнікаў.
— Запланаванае дзейства не сталі адмяняць, нягледзячы на моцны мароз. Як вядома, у такое надвор’е небяспека ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый павялічваецца, — заўважае першы намеснік начальніка ГРАНС Андрэй Рабец. – Мы рэгулярна арганізуем інструктажы па эвакуацыі з работнікамі адукацыі, і гэта прыносіць вынікі. Адразу прыгадваецца выпадак пяцігадовай даўнасці, калі па школах былі разасланыя па электроннай пошце пісьмы з хлуслівай інфармацыяй аб замініраванні. Гэта была самая маштабная эвакуацыя ў раёне: давялося выводзіць сотні дзяцей і работнікаў устаноў адукацыі.
Дапамагалі тады і сапёры са спецпадраздзялення «Алмаз» з Мінска. У 2016 годзе ў дзіцячым садзе №25 нашага горада адбылося ўзгаранне ў выніку кароткага замыкання. Менавіта дзякуючы супрацоўнікам сада выхаванцы былі своечасова і, што вельмі важна, правільна эвакуіраваны. З ліквідацыяй работнікі справіліся да прыезду службы выратавання.
Без памылак прайшла і трэніровачная эвакуацыя ў СШ №4.
Акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» будзе праводзіцца на працягу месяца.
Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за 3 сакавіка
Фота: Аляксей ПЛАТКО.