Новости Молодечно и Молодечненского района

У нарад заступае дружына

  • 2017-05-29 12:26:40
  • Алег Бяганскі

Як падкрэсліла сакратар раённага штаба добраахвотных дружын Валянціна Даўбенка, у горадзе і раёне налічваецца 94 дружыннікі. У склад маладзёжнага атрада аховы правапарадку пры раённым камітэце БРСМ уваходзіць 50 добраахвотнікаў.

— Па выніках работы за мінулы год лепшымі былі прызнаныя добраахвотныя дружыны ЗАТ «Маладзечнамэбля» і ААТ «Радашковіцкі керамічны завод». Таксама добра сябе паказалі дружыннікі аўтобуснага парка №4 і Маладзечанскіх электрасетак. Грамадскія памочнікі міліцыі не толькі ахоўваюць правапарадак у населеных пунктах, але і сочаць за выкананнем правілаў дарожнага руху, займаюцца прафілактыкай дарожна-транспартнага траўматызму, — адзначыла В. Даўбенка.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольга Клепакова акцэнтавала ўвагу на праблеме злачыннасці сярод дзяцей і падлеткаў. Гэта асабліва актуальна ў час летніх канікул. Таму грамадскасць і дзяржаўныя ўстановы павінны надаць большую ўвагу арганізацыі вольнага часу юных жыхароў Маладзечаншчыны.

— У раёне налічваецца каля 26 тысяч непаўналетніх, 329 з якіх пражываюць у сацыяльна-нядобранадзейных сем’ях. Асноўная прычына сацыяльнай небяспечнасці – п’янства бацькоў. Дапамагаць выяўляць на ранніх этапах схільнасць бацькі або маці да спіртнога таксама павінны грамадскія актывісты, члены працоўных калектываў, праваахоўнікі, — дадала В. Клепакова.