У пасёлак Сасновы Бор мы прыехалі разам з супрацоўнікамі ГРАНС і членамі маладзёжнага атрада аховы правапарадку.
Супрацоўнікі ГРАНС і іх памочнікі ў першую чаргу звярталі ўвагу на наяўнасць у дамах і кватэрах пасёлка пажарных апавяшчальнікаў, на стан электраправодкі, печаў, ацяпляльнага абсталявання. Гаспадарам нагадалі, як не дапусціць узгаранняў, што рабіць у экстрэмальных сітуацыях.
Вынікі рэйду падвёў начальнік Маладзечанскага ГРАНС Дзяніс Ушацкі. Ён адзначыў, што людзям трэба пастаянна нагадваць пра небяспеку агню, тлумачыць, як пазбегнуць бяды, захаваць жыццё, здароўе і маёмасць.
— Асноўныя прычыны пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, няправільная эксплуатацыя награвальнага абсталявання, няспраўная электраправодка. На стабілізацыю сітуацыі накіравана сумесная работа з усімі суб’ектамі прафілактыкі. Вялікую ролю ў папярэджанні пажараў у жылым сектары адыгрываюць назіральныя камісіі, — падкрэсліў начальнік службы.
Пунктам рэйду стала і аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў пасёлку Сасновы Бор.
Супрацоўнікі ГРАНС правялі конкурсы і віктарыны з пажылымі людзьмі, праверылі веды персанала ўстановы па тэме супрацьпажарнай бяспекі.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.
Больш падрабязна – на старонках «Маладзечанскай газеты», у нумарах за 13 і 16 лютага 2019 года.