Маладзечанскі аддзел Дэпартамента аховы МУС пры падтрымцы ўпраўлення па адукацыі райвыканкама ініцыяваў інфармацыйна-прафілактычную акцыю «Савяня спяшаецца на дапамогу». Як вядома, менавіта гэта птушка, здольная бачыць у самай непрагляднай цемры, з’яўляецца сімвалам мудрасці.
Праваахоўнікі ездзяць па ўсім раёне і расказваюць выхаванцам устаноў адукацыі аб правілах бяспечных паводзін, аб тым, як важна ўмець абараніць сябе і сваю маёмасць, жыллё. Міліцыянеры лічаць, што валоданне такой інфармацыяй карыснае з маленства. І з імі немагчыма не пагадзіцца.
Больш падрабязна у Маладзечанскай газеце за сераду, 29 мая.
Фота: Ірына РАБУШКА.