Новости Молодечно и Молодечненского района

Шчаслівы Новы год = бяспечны!

  • 2022-12-15 07:51:06

У святочны перыяд павялічваецца колькасць надзвычайных сітуацый, а звязана гэта з выкарыстаннем фейерверкаў і петард. Таксама падліваюць “масла ў агонь” і елачкі, якія ў гэты час знаходзяцца амаль што ў кожнай хаце. Вельмі важна ведаць, якімі цацкамі зялёную госцю можна ўпрыгожваць. Электрычная гірлянда павінна мець сертыфікат. Калі пры шматразовым выкарыстанні на ёй з’яўляюцца недахопы, дзесьці рвуцца правадкі, такую гірлянду лепш выкінуць і купіць новую. Так вы абароніце сябе ад пажару.

На Маладзечаншчыне распачалася акцыя “Бяспечны Новы год!” ў раённым центры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў аддзяленні для інвалідаў і пажылых грамадзян. Супрацоўнік МНС дакладна растлумачыў прысутным, што патрэбна рабіць, каб зімовыя святы прайшлі без непрыемных прыгод.

З пачатку разам з супрацоўнікам МНС пагаварылі аб зімовых небяспеках: петарды, тонкі лёд, фейерверкі, бенгальскія агні.

- Малайцы! Вы правільна разважаеце. Паслухайце цікавыя факты пра піратэхніку. Самае ранняе пісьмовае згадванне феерверкаў датуецца 7 стагоддзем. А самым вялікім лічыцца салют, які зрабілі ў Японіі ў 1988 годзе, яго вага складала 500 кілаграм.
За тым прысутныя адказвалі на пытанні.

-Што трэба зрабіць, перад тым як запусіць піратэхніку?

-Прачытаць інструкцыю па выкарыстанню.

-Ці дазваляецца запускаць салюты і фейерверкі каля хаты?

-Не. Гэта трэба рабіць на пустыры.

-А ці дазваляецца пакідаць уключанай гірлянду на ноч, альбо на цэлы дзень?

-Не. Нельга! Гірлянду трэба выключаць на ноч абявязкова, гэта ж электрапрыбор. І каб гарэла доўга таксама нельга, можа перагрэцца і падпаліць елачку.

Пасля адказаў упрыгожылі ялінку шарамі з правіламі бяспекі.

Больш за ўсё прысутным спадабалася адчуваць сябе акцёрамі тэатра. Бабёр, воўк, заяц, птушачка, елка, хуткая дапамога і фейерверкі паказалі гледачам, якую небяспеку прыносяць салюты, калі іх ня правільна выкарыстоўваць.

Далей размова датычылася правілаў паводзін на лёдзе. Каб умацаваць веды быў прадэманстраваны фільм “Паводзіны на лёдзе”.

Сустрэча ў рамках акцыі “Бяспечны Новы год!” атрымалася пазнавальнай і пазітыўнай.

У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі буклеты “Бяспечны Новы год!”. Менавіта такім ён будзе ў кожнага, хто ведае і выконвае правілы бяспекі.