Новости Молодечно и Молодечненского района

Сачыце за дзецьмі ля вадаёмаў!

  • 2018-03-27 12:12:21
  • Соб. инф.

У розных месцах працэс адбываецца па-рознаму, і таўшчыня лёду залежыць ад мноства асаблівасцей вадаёма. Трэба памятаць, што ля берага днём лёд значна танчэйшы, чым раніцай, таму рух па ім небяспечны. У сельскай мясцовасці на гэта варта звяртаць асаблівую ўвагу. Вясенняя паводка ўяўляе вялікую небяспеку для дзяцей. Калі яны застаюцца без нагляду дарослых і не ведаюць мер бяспекі, часта падвяргаюць сябе рызыцы. Такая бесклапотнасць можа прывесці да трагедыі.

Таму звяртаюся да бацькоў і педагогаў: не пускайце дзяцей да вадаёмаў без нагляду дарослых, асабліва падчас крыгаходу; папярэдзьце іх аб небяспецы знаходжання на лёдзе, раскажыце аб правілах паводзін у перыяд паводкі, забараняйце сваволіць ля вады, спыняйце ліхацтва. Адарваная крыга, халодная вада, хуткае цячэнне могуць прывесці да гібелі. Памятайце, што ў перыяд паводкі нават пры нязначным крыгаходзе няшчасныя выпадкі найчасцей здараюцца з дзецьмі.

Правілы для школьнікаў:
- не выходзіць на лёд у час вясенняй паводкі;
- не стаяць на абрывістых і падмытых берагах -- яны могуць абваліцца;
- не перагібацца праз парэнчы і іншыя агароджы ў час назірання за крыгаходам з моста, набярэжнай прычала;
- не губляцца і не ўцякаць дамоў, калі сталі сведкай няшчаснага выпадку на рацэ або возеры, а гучна клікаць на дапамогу -- дарослыя пачуюць і дапамогуць.

Будзьце асцярожныя ў час вясенняй паводкі і крыгаходу і не падвяргайце сваё жыццё небяспецы!

Дзмітрый ГЕНЕРАЛАЎ,
старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі Асвода.