Новости Молодечно и Молодечненского района

Рейд по правилам продажи пиротехники в Молодечно

  • 2017-12-22 12:13:21
  • Алег Бяганскі

У склад маніторынгавай групы ўваходзілі прад    стаўнікі МНС, падатковых органаў, Дзяржстандарту. Спецыялістаў цікавілі ўмовы захоўвання святочнай піратэхнікі, наяўнасць адпаведнага сертыфіката, правільнасць афармлення дакументаў… Прадаўцы ахвотна ішлі на кантакт. Яны разумелі, што за нелегальны гандаль суб’екту гаспадарання пагражаюць штраф і канфіскацыя тавару.

Рэйдавая група наведала гандлёва-адміністрацыйны цэнтр па вуліцы Янкі Купалы і магазін феерверкаў па вуліцы Валынца. Усюды перадсвяточны ажыятаж. Значыць, навагодняя ноч у Маладзечне бу-
дзе шумнай. Аднак галоўнае, каб яна была бяспечнай.

— Традыцыйныя пераднавагоднія рэйды па месцах рэалізацыі піратэхнічных вырабаў будуць прадоўжаны, — падкрэсліў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Ляшковіч. – Яны накіраваныя на папярэджанне няшчасных выпадкаў і надзвычайных сітуацый. Аднак да бяды можа прывесці не толькі парушэнне заканадаўства з боку вытворцаў і прадаўцоў «гучнай» прадукцыі. Практыка паказвае, што свята самі сабе могуць сапсаваць пакупнікі піратэхнікі.
З гэтай нагоды ратавальнік рэкамендуе звяртаць пільную ўвагу на дакументы прадаўцоў, а таксама ўважліва знаёміцца з інструкцыяй. І памятаць: петарды, салюты і феерверкі катэгарычна забаронена запускаць у памяшканнях, а таксама побач з жылымі дамамі і аўтамабілямі.

— Калі феерверк не спрацаваў, ні ў якім разе нельга яго «рэаніміраваць». Ён можа «ажыць» у руках чалавека ў любы момант. Таксама рэкамендуецца мець пад рукой ваду: з яе дапамогай можна патушыць узгаранне і змочваць адпрацаваныя феерверкі, нагадаў Андрэй Ляшковіч.

Увага! Выкарыстанне піратэхнікі ў забароненых для запуску месцах кваліфікуецца як дробнае хуліганства і караецца штрафам. Калі ж піратэхнічны сродак выкарыстоўвае непаўналетні, за яго дзеянні адкажуць бацькі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.