Новости Молодечно и Молодечненского района

Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку!» стартавала на Маладзечаншчыне

  • 2017-10-04 09:19:12
  • Соб. инф.

На першым этапе актывісты і работнікі МНС наведалі мнага-дзетныя сем’і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, каб дапамагчы ім у вырашэнні бытавых праблем і пытанняў бяспекі.

Другі этап акцыі пачаўся 2 кастрычніка. Юныя ратавальнікі і работнікі МНС адправяцца ў госці да дзяцей з сацыяльных прытулкаў, дамоў-інтэрнатаў, агульнаадукацыйных і іншых устаноў. Першыя раскажуць пра дзейнасць маладзёжнай грамадскай арганізацыі, а работнікі МНС правядуць навучальныя заняткі па бяспецы жыццядзейнасці.

Трэці этап акцыі пройдзе ў цэнтрах дзіцячай творчасці, цэнтрах моладзі, кінатэатрах, актавых залах, дамах культуры, парках, на адкрытых пляцоўках. Да мерапрыемстваў можа далучыцца кожны.

Марына ГАНЧАРОВА,
старшы інспектар Маладзечанскага ГРАНС.