Начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Касцюкевіч выступіў сустрэўся з калектывам Маладзечанскага камбіната хлебапрадуктаў у рамках пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».
– На тэрыторыі раёна адбыліся 25 пажараў, на якіх загінуў адзін чалавек, – пачаў выступленне Сяргей Касцюкевіч. – Зарэгістраваны 66 загаранняў сухой расліннасці.
Пажары становяцца вынікам наўмыснага парушэння правілаў бяспекі чалавекам. Па-ранейшаму на першым месцы прычына іх узнікнення – неасцярожнае абыходжанне з агнём. У гэтым выпадку мы гаворым не толькі пра пажары, прычынай якіх стала «п’яная цыгарэта», але і пра тыя, да якіх прывяло парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на дваровай тэрыторыі, пры падрыхтоўцы ежы на адкрытым агні, пры раскладанні вогнішчаў. Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі і мантажы пячнога ацяплення і цеплагенерыруючых прыбораў – прычына ўзнікнення пажараў, якая мала чым уступае неасцярожнаму абыходжанню з агнём па колькасці надзвычайных сітуацый. Надыходзіць сезон прывядзення ў спраўны і належны стан печаў, падрыхтоўкі іх да наступнага ацяпляльнага сезона. Агледзець печы, ачысціць, затынкаваць і пабяліць коміны, ліквідаваць расколіны ў цагляным муры і іншыя мерапрыемствы абавязковыя да выканання.
Нагадаў выступоўца і аб няўхільным выкананні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў. У якасці прыкладу наступстваў у выніку такога роду пажараў Сяргей Касцюкевіч расказаў абставіны пажару з гібеллю дзіцяці.
– Нагадваю, што непаўналетнія дзеці павінны быць пад наглядам, іх знаходжанне ў кватэрах і дамах павінна быць бяспечным, і гэта справа дарослага чалавека. Важна пастаянна праводзіць выхаваўчую работу з дзецьмі менавіта бацькам, вучыць правілам бяспекі.
Абавязковая частка выступлення тычыцца напаміну правілаў абсталявання жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, іх прынцыпу работы і ўмоў абслугоўвання. Удзельнікі сустрэчы задавалі пытанні, уступалі ў дыялог з выступоўцам і дзякавалі за атрыманую інфармацыю.