Бяспека на дарогах
Вольга Аляксандраўна адзначыла, што большасць прапаноў з боку грамадзян тычылася павышэння бяспекі дарожнага руху. Так, па просьбе жыхароў Палачан супрацоўнікі ДАІ ўзмацнілі кантроль за выкананнем хуткаснага рэжыму вадзіцелямі грузавых аўтамабіляў. У гэтым населеным пункце было выяўлена шэсць фактаў яго парушэння.
Міліцыянеры распачалі 62 адміністрацыйныя справы за няправільную паркоўку транспартных сродкаў па вуліцы Францішка Скарыны ў Маладзечне. Летам мінулага года на тэрыторыі пасёлка Радашковічы, Красненскага і Палачанскага сельсаветаў сіламі ДРБУ-195 і ДЭУ-63 быў выкананы ямачны рамонт дарог і абноўлена дарожная разметка.
Па просьбах жыхароў горада і раёна праведзены грэйдзіраванне і падсыпка дарогі Дзякшняны – Раманы – Вазгелы – станцыя Пралескі, наладжана вулічнае асвятленне ў вёсцы Раманы, устаноўлены агаро-
джа паблізу гімназіі №10 па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, знак «Уступі дарогу» на скрыжаванні вуліц Бурдзенюка і Заслаўскай у Радашковічах, адноўлена дарожная разметка ля аўтобуснага прыпынку ў Насілаве, адрамантаваны ўчастак дарогі па вуліцы Новай у Відзеўшчыне…
Некаторыя мерапрыемствы запланаваныя на гэты год. Напрыклад, уладкаванне пешаходных дарожак на вуліцах Таўлая і Велікасельскай, устаноўка святлафора на скрыжаванні вуліц Валынца і Касманаўтаў.
П’янству – бой!
Не менш злабадзённая тэма для рэспандэнтаў — барацьба з п’янствам. Прычым выяўляць факты парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства праваахоўнікам дапамагаюць мясцовыя жыхары. Так, дзякуючы своечасовай інфармацыі міліцыянеры ліквідавалі незаконны бровар у вёсцы Дамашы. Самагонны апарат і звыш 2 тон напітку супрацоўнікі РАУС канфіскавалі.
Быў узмоцнены кантроль за незаконным абаротам алкагольнай прадукцыі ў Палачанах, Красным, Чысці. Наладжана больш цеснае ўзаемадзеянне з інспектарамі лясной аховы. Рэгулярна праводзяцца сумесныя рэйды па лясных угоддзях. Толькі за студзень-верасень летась на тэрыторыі раёна міліцыянеры знішчылі 18 міні-заводаў па выпуску спіртнога і самагонных апаратаў, канфіскавалі больш за 104 тоны брагі і каля 3 тон самагону, выявілі звыш 5,5 тоны фальсіфікаваных спіртных напіткаў.
Павысіць бяспеку дарожнага руху
— Маніторынг паказаў, што ўзровень даверу да міліцыі на Маладзечаншчыне паступова расце. Цяпер ён перавышае 60 працэнтаў, — адзначыла начальнік штаба РАУС.
В. Рабкова ўдакладніла, што каля 80 працэнтаў пытанняў, якія на працягу года ўзнімалі жыхары горада і раёна, тычыліся павышэння бяспекі дарожнага руху, 20 – паляпшэння стану грамад-
скай бяспекі і правапарадку.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.