Новости Молодечно и Молодечненского района

На массовые мероприятия будут пропускать после досмотра

  • 2017-12-26 13:12:38
  • Алег Бяганскі

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінскага аблвыканкама Мікалай Максімовіч.

Ён адзначыў, што на ўсе масавыя мерапрыемствы грамадзян будуць прапускаць пасля праверкі ручной паклажы і асабістага агляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. Асобы ў стане алкагольнага ап’янення на свята не пройдуць. Забараняецца таксама праносіць прадметы, якімі можна нанесці цялесныя пашкоджанні, шкляную, металічную тару, спіртныя напіткі, піратэхніку.

Дазваляюцца ахаладжальныя напіткі ў пластмасавай празрыстай упакоўцы ёмістасцю не больш за літр. Каб не стаяць у чэргах, лепш прыходзіць на мерапрыемства загадзя.

Удзельнікі масавых гулянняў павінны ведаць, што распіванне спіртных напіткаў, дробнае хуліганства, чаплянне да грамадзян і іншыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, забароненыя і будуць спыняцца. Парушальнікаў абавязкова прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Ахвярам і сведкам супрацьпраўных дзеянняў рэкамендуецца адразу тэлефанаваць на нумар 102 або звяртацца да бліжэйшага супрацоўніка міліцыі.

Фото: Intex-press