Новости Молодечно и Молодечненского района

Молодечненский ГРОЧС проверяет торговые центры. «Спутник» (фото)

  • 2018-03-28 08:20:28
  • Алег Бяганскі

Інспектары нагляду і прафілактыкі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі гандлёвыя цэнтры ў горадзе і раёне. Правяралася спраўнасць сістэм пажаратушэння і аварыйнай сігналізацыі, шляхі эвакуацыі людзей. Ратавальнікаў цікавіла, ці ведаюць персанал і адміністрацыя, як дзейнічаць пры надзвычайнай сітуацыі.

Наведвальнікам раздаваліся буклеты, брашуры і лістоўкі на супрацьпажарную тэматыку, тлумачылася, што трэба рабіць пры ўзгаранні ў месцах масавага знаходжання людзей.   

Важным момантам была і практычная адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару. Такая трэніроўка адбылася ў гандлёвым цэнтры «Спадарожнік». Было задзейнічана 6 адзінак ратавальнай тэхнікі і 25 супрацоўнікаў ГРАНС.

Трэніроўка паказала, што адміністрацыя і персанал суб'екта гандлю і ратавальнікі з пастаўленымі задачамі справіліся. Прафілактычная работа будзе праводзіцца і надалей, -- адзначыў намеснік начальніка Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Рабец.

Маладзечанскі ГРАНС нагадвае асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі ў гандлёвых памяшканнях:

- нельга загрувашчваць праходы, выхады, дзверы на шляхах эвакуацыі, ставіць ля іх выставачныя стэнды, гандлёвыя латкі, мэблю, кветкі, расліны і іншае;

- забараняецца рабіць на шляхах эвакуацыі імітацыю дзвярэй і турнікеты, захоўваць пад маршамі эвакуацыйных лесвічных клетак гаручыя матэрыялы і ўладкоўваць розныя памяшканні;

- колькасць сродкаў пажаратушэння павінна адпавядаць нарматыву, а іх спраўнасць перыядычна правярацца;

- сістэмы пажарнай аўтаматыкі неабходна падтрымліваць у спраўным стане;

- кіраўнік і службовыя асобы суб’екта гаспадарання абавязаныя забяспечваць кантроль і выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб’екце.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.