Новости Молодечно и Молодечненского района

Каб не здарылася бяды, мы ўстановім вам апавяшчальнік

  • 2022-03-09 07:40:01

3 сакавіка Маладзечанскія выратавальнікі ў домаўладаннях, дзе пражываюць інваліды першай і другой групп устанавілі каля дзесятка апавяшчальнікаў. Таксама праводзілася праверка працаздольнасьці наяўных аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Гаспадарам падрабязна тлумачылі, як трэба за імі даглядаць.

-Калі вы ўстанавілі дома аўтаномны пажарны апавяшчальнік, дзеля таго, каб ён доўгі час служыў, за яго станам трэба сачыць, - распавядалі супрацоўнікі МНС. - Вельмі важна выбраць мейсца ўстаноўкі апавяшчальніка. Лепш за ўсё размясціць яго ў цэнтры столі. Калі ў памяшканні здараецца пажар і з’яўляецца дым, апавяшчальнік падае гучны сігнал, каб папярэдзіць чалавека аб небяспецы. Ён можа разбудзіць нават моцна спячага чалавека.

-Адкажыце, калі ласка, а чаму ён бывае пішчыць, калі у памяшканні няма дыму? - запытаў у адным домаўладанні пенсіянер. -У мяне ён быў устаноўлены, але як пачаў выдаваць сігнал без прычыны, я яго зняў.

-Нярэдка гэта бывае з-за таго, што пары тлушчаў трапляюць у апавяшчальнік. Трэба яго перыядычна прачышчаць. Яшчэ адна прычына спрацоўванняў - трапленне дыму з печы, або ў выніку курэння. Але гэта сведчыць аб тым, што ваш апавяшчальнік выдатна працуе. Яшчэ адна прычына - сеўшы элемент сілкавання. Звычайна, яго замена патрабуецца раз у год - адказаў супрацоўнік МНС.

Па наступнаму адрасу пражывае інвалід другой группы.

-У нас быў апавяшчальнік, але мы яго знялі, калі мянялі столь. Я ўжо і не помню, дзе ён знаходзіцца, - рассказала жанчына.

Сям’я атрымала ў падарунак аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які супрацоўнік МНС адразу і ўстанавіў ў пакоях мужчыны-інваліда.
Пасля агляду домаўладанняў гаспадарам пакідалі лістоўкі і памяткі з супрацьпажарнай інфармацыяй.