Адказ на матэрыял «Охрана труда: мобильная группа приедет внезапно» друкуем поўнасцю:
«Па факце выяўленых мабільнай групай райвыканкама парушэнняў кіраўніцтвам ААТ «Забудова-буд» былі прыняты наступныя меры:
- неадкладна адхілены ад працы работнікі, якія дапусцілі парушэнне норм і правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі на аб’екце «Капітальны рамонт даху дома №14 па вул. Прытыцкага»;
- да работнікаў, якія дапусцілі парушэнні правілаў і норм аховы працы, былі прыменены меры дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе пазбаўлення іх прэміяльных даплат за лістапад 2016 года, у тым ліку і пазбаўленне прэміяльных даплат прараба Варатынскага К.В.;
- была праведзена тлумачальная работа з рабочымі, якія дапусцілі парушэнні патрабаванняў аховы працы, і з адказнымі службовымі асобамі (прарабамі, майстрамі) аб узмацненні кантролю за выкананнем правілаў і норм аховы працы рабочымі прадпрыемства.
- з 1 лютага 2017 года на прадпрыемстве будзе ўкаранёна талонная сістэма кантролю і калектыўнай адказнасці за захаванне норм і правілаў аховы працы, прамысловай бяспекі, прамысловай санітарыі, экалогіі і пажарнай бяспекі, якая распрацавана з мэтай узмацнення як персанальнай, так і калектыўнай адказнасці работнікаў за выкананне пра-
вілаў і норм аховы працы.
Кіраўніцтва ААТ «Забудова-буд» надалей будзе прымаць усе неабходныя меры для выключэння падобных парушэнняў і недапушчэння няшчасных выпадкаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ незалежна ад наведванняў будпляцовак мабільнай групы райвыканкама».
Ад рэдакцыі.
Кіраўніцтва ААТ «Забудова-буд» адказ на публікацыю даслала нам па электроннай пошце. Па праўдзе кажучы, нас гэта прыемна ўразіла, бо матэрыял на рэагаванне мы не адпраўлялі. Такая пазіцыя кіраўніцтва прадпрыемства заслугоўвае павагі, сведчыць аб адказным стаўленні да выканання патрабаванняў да аховы працы, адэкватнай рэакцыі на крытыку і жаданні змяніць сітуацыю да лепшага. У той жа час, гэта добры прыклад для іншых кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, як рэагаваць на крытыку.