16.01.2017 16:05

Заяц Філька расказвае пра бяспеку

З дапамогай  цацак маленькія дзеці вучацца розным карысным рэчам. А вось заяц Філька наведвае выхаванцаў дзіцячых садкоў і ў працэсе гульні расказвае ім аб правілах пажарнай бяспекі.

Заяц Філька расказвае пра бяспеку "Маладзечанская газета"

Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім інтарэсам і задавальненнем прымаюць удзел у гульнях, якія прапаноўвае Філька. Кожнае пытанне, якое задае дзецям зайка, не застаецца без адказу. Малышы ўжо ведаюць, з якімі рэчамі гуляць нельга, каб не здарылася бяда. Юны ратавальнік тлумачыць дзецям, як выйсці з пакою, у якім распачаўся пажар і куды нельга хавацца ад агню.

Сустрэча Фількі з дзецьмі зацягваецца надоўга: кожнаму хочацца патрымаць зайчаня ў руках. Бо не кожны дзень можна сустрэць ляльку, якая расказвае пра бяспеку.

Інфармацыю і фота прадаставіла супрацоўніца ГРАНС Валянціна Сопат.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/bezopasnost/item/798-zayats-filka-raskazvae-pra-byaspeku.html#sigProId2e4da6a79d
Прочитано 1444 раз
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.