04.01.2017 15:11

У цэнтры ўвагі -- Цэнтральны

На тэрыторыі Цэнтральнага мікрараёна, які з’яўляецца адным з самых вялікіх на Маладзечаншчыне, жыве звыш 20 тысяч гараджан. Натуральна, рызыка ўзнікнення правапарушэнняў высокая. Але прадстаўнікам грамадскага пункта аховы правапарадку ўдаецца трымаць сітуацыю пад кантролем.

У  цэнтры  ўвагі -- Цэнтральны Алексей Плотко

Для старшыні савета Тамары Дудзіч (загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама) гэта работа на грамадскіх пачатках, як і для сакратара Таццяны Дзятлавай (сацыяльны педагог СШ №4), якая карпатліва вядзе ўсю неабходную дакументацыю. Таксама тут працуюць участковыя інспектары РАУС Раман Ахметаў, Дзмітрый Смаленскі, Дзяніс Кажэка, прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, цэнтральнай раённай бальніцы, ЖРЭУ №2.

— Найчасцей нам даводзіцца мець справу з аматарамі спіртнога, сямейнымі скандалістамі. Таксама дапамагаем працаўладкавацца тым, хто вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, — заўважае Тамара Дудзіч. – Мясцовыя жыхары заўсёды ведаюць, што тут іх не пакінуць з бядой сам-насам. Калі ў сем’ях пануюць лад ды згода, бацькі наладжваюць  дабрабыт, займаюцца выхаваннем дзяцей, калі маладыя клапоцяцца пра пажылых, суседзі не надакучваюць адзін аднаму, прыемна ўсведамляць, што ў гэтым ёсць часцінка нашай работы.

На тэрыторыі Цэнтральнага мікрараёна знаходзяцца політэхнічны і гандлёва-эканамічны каледжы, інтэрнаты гэтых устаноў, рынак райспажыўтаварыства, гімназія №6, іншыя важныя аб’екты. Безумоўна, яны дадаюць пэўных клопатаў праваахоўнікам і добраахвотнікам, якія ім дапамагаюць.

Пасяджэнні савета праводзяцца штомесяц. Але кожныя квартал, паўгоддзе яго прадстаўнікі збіраюцца ў пашыраным складзе, каб да дробязей адпрацаваць далейшыя дзеянні. Нядаўна тут былі падведзены вынікі работы за 11 месяцаў. Актыў пункта аховы правапарадку не адмаўляе таго, што ліквідаваны не ўсе праблемы. Асаблівую ўвагу прыцягваюць пяць нядобранадзейных сем’яў, адзінаццаць неплацельшчыкаў аліментаў і сямёра дэбашыраў. Траіх маладзечанцаў, якія злоўжываюць спіртным і прыносяць праблемы блізкім і суседзям, у чарговы раз запрасілі да адкрытай гутаркі.
Праваахоўнікі і добраахвотнікі абмеркавалі далейшыя планы работы. Яшчэ больш шчыльна яны будуць працаваць з сем’ямі, асабліва з тымі, якія па розных прычынах трапілі ў складаную сітуацыю, і наогул з гараджанамі, якія могуць паспрыяць захаванню правапарадку на маладзечанскіх вуліцах.
Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/bezopasnost/item/754-u-tsentry-vagi-tsentralny.html#sigProIda79abb7651
Прочитано 1506 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.